Reuters: Расійскія нафтавыя кампаніі могуць прыпыніць пастаўкі на Нафтан з-за санкцый ЗША
Абмежавальныя меры непасрэдна не закранулі расійскія кампаніі, але яны занепакоеныя тым, што іх могуць пакараць, калі працягнецца супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі. Вашынгтон адклікаў дазволы на некаторыя здзелкі ЗША з дзевяццю падсанкцыйнымі беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, уключаючы завод «Нафтан» і яго ўладальніка «Белнафтахім», перадае Reuters.
Злучаныя Штаты ўзмацнілі санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека і злоўжываннямі, паведамілі агенцтву Reuters крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Паводле іх звестак, «Раснафта» і «Сургутнафтагаз» не плануюць пастаўляць нафту на завод «Нафтан» у маі, а шэраг іншых расійскіх кампаній пакуль што чакаюць распараджэнняў кіраўніцтва і пакуль не падпісваюць загады.
Расія пастаўляе на беларускі завод «Нафтан» 5,5 мільёна бараляў нафты штомесяц.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ