• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Гісторыя
Фота 7 з 31

Wikimedia commons

11.06.2022 / 18:31

Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя

Архіўны матэрыял часопіса «Наша гісторыя».

Папярэдні мэр Берліна сказаў пра гэты горад: «Бедны, але сэксуальны» («Arm, aber sexy»).

Чаму бедны?

Пасля Брэкзіту Берлін набыў статус найбольшага горада Еўрасаюза, але ён застаецца бяднейшым за Мюнхен, Франкфурт ці Дзюсельдорф: перажытак адсталасці ГДР ад ФРГ.

А чаму сэксуальны?

Берлін — адзін з самых мультыкультурных гарадоў у свеце, з найбольш свабоднымі норавамі.

Хоць Берлін не мае музеяў маштабу Луўра, ён усё адно трэці па папулярнасці сярод турыстаў, пасля Лондана і Парыжа, горад у Еўропе. Берлін вельмі розны: тут і спадчына Прускага каралеўства ды Германскай імперыі, і сляды камуністычнага эксперыменту, і ашаламляльная сучасная архітэктура, і агромністыя зоны творчасці моладзі, неверагодны стрыт-арт.

Графіці Блю на Cuvrystraße, 50 у берлінскім раёне Кройцберг. Wikimedia Commons.

Чаму Берлін такі папулярны ў турыстаў?

Гісторыя стварыла тут мікс архітэктуры і культуры: палацы ў стылі ампір спалучаюцца з панэльнымі шматпавярховікамі. Амаль кожны раён некалі быў асобным горадам, і дагэтуль захаваліся іх гістарычныя цэнтры ды свае непаўторныя рысы.

Тут можна паслухаць найлепшы філарманічны аркестр і наведаць адзін з найвядомейшых оперных тэатраў, а пасля трапіць на 72-гадзінную тусоўку ў будынку былой таварнай станцыі. Сотні забаў на любы густ і, што важна, на любы кашалёк: Берлін — недарагое места, дзе шмат чаго можна пабачыць, не заплаціўшы ні еўра.

Эфектыўны клубок

У схему грамадскага транспарту Берліна сплеценыя 16 ліній гарадской электрычкі (S-Bahn), 9 ліній падземкі (U-Bahn), трамвай, аўтобус, а таксама рэгіянальная чыгунка, паромы, тралейбусы і нават канатная дарога.

Увесь гэты рознакаляровы клубок пабудаваны так, каб з любога пункта горада можна было дабрацца ў цэнтр за гадзіну, а 80% жыхароў Берліна ў радыусе 400 метраў (500 метраў уначы) быў даступны грамадскі транспарт.

Горад падзелены на тры тарыфныя зоны: A (абмежавана кальцавой лініяй S-Bahn), B (астатняя частка) і C (прыгарад і аэрапорт), разабрацца ў якіх не складана. 

Доступ на станцыі і ў цягнікі электрычкі ды метро абсалютна вольны. На станцыях стаяць аўтаматы па продажы квіткоў (можна набыць і анлайн) і валідатары. Ёсць розныя варыянты праязных: на кароткую паездку, на 2 гадзіны, на цэлы дзень, на некалькі паездак і для кампаніі, а таксама доўгатэрміновыя праязныя. Іх цана залежыць ад набору патрэбных зон. 

Шмат берлінцаў прынцыпова не купляюць квіткі. Існуе міф, што траціну арыштантаў у мясцовых турмах складаюць безбілетнікі. Невядома, ці праўда гэта, але лепш за праезд плаціць, бо штраф складае 60 еўра, а кантралёраў немагчыма адразу вылучыць сярод пасажыраў.

На што паглядзець?

У Берліне сотні славутасцяў. Ёсць мноства падрабязных гайдаў, дзе можна знайсці забавы на любы густ: музеі, палацы, клубы і кафэ. Якія месцы карыстаюцца найбольшай папулярнасцю?

Аляксандэрплац (ням. Alexanderplatz) — цэнтральная плошча Усходняга Берліна з 368-метровай тэлевежай, пабудаванай у 1969 годзе. Яна была палітычнай іконай ГДР, а пасля стала сімвалам аб’яднанага Берліна. 

Аляксандэрплац. depositphotos.com by Stockarch

На самой плошчы ёсць некалькі гандлёвых цэнтраў, вялізны гатэль з агляднай пляцоўкай, вакзал, а таксама «Гадзіннік свету», які паказвае час у 146 месцах Зямлі.

Два фільмы былі знятыя па культавым рамане Альфрэда Дзёбліна «Берлін. Аляксандэрплац». Адзін — Райнерам Вернерам Фасбіндэрам у 1980 годзе. Другі — Бурханам Курбані ў 2020-м. Абодва вартыя. І абодва даюць магчымасць злавіць «дух Берліна». 

Берлінскі сабор (ням. Berliner Dom) — найвялікшая пратэстанцкая царква Германіі і адна з візітовак горада. У свой час сабор з’яўляўся пахавальняй каралеўскай дынастыі Гагенцолернаў і прыдворнай царквой кайзераў.

Фота freepik.

Музейны востраў (ням. Museumsinsel) — частка вострава Шпрэінзель на рацэ Шпрэе, на якой размешчана пяць вядомых на ўвесь свет музеяў. 

У Старым музеі побач з саборам размешчана калекцыя прадметаў мастацтва антычнасці. У Новым музеі можна паглядзець на Егіпецкую калекцыю і прадметы дагістарычнага перыяду са знаёмым з падручнікаў бюстам Неферціці.

Wikimedia commons

Музей Бодэ славіцца калекцыяй візантыйскага мастацтва, а таксама сярэднявечнымі статуямі і манетамі.

У Старой нацыянальнай галерэі выстаўляюцца творы мастацтва XIX стагоддзя з Фонду прускай культурнай спадчыны.

 Старая нацыянальная галерэя. Фота Ягора Хаванскага

А ў трох карпусах Пергамскага музея месціцца ўнікальная калекцыя антычнага і ісламскага мастацтва, а таксама музей азіяцкай культуры. Тут можна паглядзець на Пергамскі алтар, Вавілонскія вароты Іштар, вароты Мілецкага рынку і на іншыя ўнікальныя экспанаты. 

Вароты Іштар у Пергамскім музеі. Фота Ягора Хаванскага

Бульвар Унтэр-дэн-Ліндэн (ням. Unter den Linden) — адна з найбольш знакамітых вуліц у свеце. Яе назва перакладаецца як «Пад ліпамі», бо вялікі курфюрст Фрыдрых Вільгельм некалі загадаў высадзіць уздоўж дарогі, па якой ён ездзіў на паляванне, ліпавыя дрэвы. Міла, калі галоўная вуліца твайго горада называецца не Леніна ці Савецкая, а «Пад ліпамі», праўда?

Бульвар Унтэр-дэн-Ліндэн (ням. Unter den Linden) — адна з найбольш знакамітых вуліц у свеце. wikimedia commons

На Унтэр-дэн-Ліндэн знаходзяцца Берлінская дзяржаўная опера, гістарычны музей, Бебельплац — месца памяці, на ім нацысты палілі кнігі, — музей мадам Цюсо, а таксама некалькі старажытных палацаў. Бульвар канчаецца Парыжскай плошчай, на якой знаходзяцца Брандэнбургскія вароты.

Брандэнбургскія вароты — галоўны сімвал сталіцы Германіі, пабудаваны з каменю-пясчаніку ў XVIII стагоддзі. На вяршыні класічнага збудавання знаходзіцца шасціметровая квадрыга, якую ў 1806 годзе Напалеон забраў у Парыж. Пасля бітвы пад Ватэрлоа багіня Вікторыя вярнулася дадому, а ў яе руках з’явіўся жалезны крыж.

Брандэнбургскія вароты і Берлінская сцяна. Чэрвень 1988 года. bundesarchiv

Берлінская сцяна праходзіла проста за варотамі (яны знаходзіліся ва Усходнім Берліне), у тым месцы яна была ніжэйшай і таўсцейшай, каб танкі не маглі прарвацца.

Рэйхстаг (ням. Reichstag) — будынак, дзе засядае нямецкі парламент, які цяпер завецца Бундэстагам. Туды можа патрапіць любы чалавек абсалютна бясплатна, трэба толькі зарэгістравацца на сайце. 

Пасля развалу сцяны архітэктар Норман Фостэр рэканструяваў будынак XIX стагоддзя, зрабіўшы ў ім унікальны шкляны купал з люстранымі панэлямі, якія рэгулююць асвятленне залы пасяджэнняў. Абавязкова наведайце: асалода архітэктуры.

Сцены старыя, а ўнутры — усё абсалютна сучасна. Будынак Рэйхстага, у якім цяпер працуе Бундэстаг. wikimedia commons

Бульвар Курфюрстэндам — яго правобразам былі парыжскія Елісейскія палі. Улюбёнае месца для шпацыраў мясцовых жыхароў і шопінгу ў брэндавых крамах. На бульвары знаходзіцца мемарыяльная царква кайзера Вільгельма, якую пасля бамбёжкі ў 1943 годзе вырашылі не аднаўляць. Недалёка месціцца шыкоўны заапарк. 

Царкву берлінцы называюць «Дзіравы зуб». Яе не аднаўлялі пасля бамбёжкі 1943 года. Фота Ягора Хаванскага

Патсдамская плошча (ням. Potsdamer Platz) — пасля Другой сусветнай менавіта тут праходзіла мяжа трох акупацыйных сектараў. Узвядзенне сцяны пакінула ад некалі важнага транспартнага вузла пустэчу. 

Пасля аб’яднання Германіі сусветныя карпарацыі забудавалі квартал звышсучаснымі хмарачосамі і гандлёвымі цэнтрамі, а пра трагічную мінуўшчыну нагадваюць толькі рэшткі сцяны. На адным з кавалкаў яе цяпер з’явіліся графіці салідарнасці з беларусамі.

Архітэктура Патсдамерплац — буйства колераў, шмат святла. depositphotos.com by Sepavone

East Side Gallery — найвялікшы з захаваных фрагментаў Берлінскай сцяны ў раёне Фрыдрыхсхайн-Кройцберг, ператвораны ў самую вядомую галерэю пад адкрытым небам. Увесну 1990 года на кавалку даўжынёй у 1316 метраў з’явіліся 106 стрыт-артаў, на якіх былі адлюстраваныя важныя палітычныя падзеі Германіі. Круты помнік мастацтва канца ХХ стагоддзя. 

Бергхайн (ням. Berghain) — адзін з найбольш знакамітых начных клубаў у свеце, які месціцца ў будынку былой электрастанцыі. Славіцца мноствам міфаў, жорсткімі патрабаваннямі да дрэскоду і вечарынкамі, што доўжацца па некалькі сутак. Праз каранавірус часова пераўтварыўся ў арт-прастору. dw.com

Сцяна паміж Усходам і Захадам

Пасля перамогі над нацызмам Берлін, як і ўся тэрыторыя Германіі, быў падзелены саюзнікамі на чатыры часткі. СССР забраў сабе ўсход, а ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі дасталіся заходнія раёны. 

У 1949 годзе на тэрыторыі падзеленай краіны з’явіліся дзве германскія рэспублікі, зрабіўшы Заходні Берлін горадам-дзяржавай, цалкам акружаным сацыялістычнай ГДР. Нягледзячы на адасобленасць ад астатняй краіны, горад меў высокі ўзровень жыцця і шмат дэмакратычных свабод.

У часы халоднай вайны з радарнай станцыі Тойфельберг амерыканцы праслухоўвалі ГДР. Цяпер будынкі аддалі пад культурны хаб. Тут можна пабачыць незлічоныя графіці. earthtrekkers.com

З 1949 па 1961 год праз Заходні Берлін на захад збеглі 2,5 мільёна жыхароў ГДР (кожны шосты!). Таму ноччу 13 жніўня 1961 года, на чарговым вітку эскалацыі халоднай вайны, пачалося ўзвядзенне Берлінскай сцяны. Бетонная агароджа з калючым дротам, землянымі равамі, супрацьтанкавай абаронай і 302 вартавымі вышкамі кальцом ахапіла Заходні Берлін на 28 гадоў.

Сотні дамоў, што прылягалі да сцяны, былі расселеныя і зруйнаваныя, у іншых будынках заклалі вокны, якія выходзілі на заходнюю частку. Аказаліся абарванымі тэлефонныя лініі і лініі грамадскага транспарту, паламаныя лёсы тысяч сем’яў.

Людзі капалі тунэлі, пераляталі сцяну на дэльтапланах і паветраных шарах, таранілі яе бульдозерам, каб вырвацца ў вольны свет. Усяго за 28 гадоў збегчы ўдалося 5 тысячам чалавек.

Пры гэтым 140 чалавек загінула пры спробах уцёкаў, сярод іх 8 пагранічнікаў ГДР. Больш за 200 чалавек былі параненыя падчас спробы ўцёкаў, звыш 3 тысяч — арыштаваныя. У турмах яны траплялі ў рукі Штазі (міністэрства дзяржбяспекі), якія катавалі вязняў фізічна і псіхалагічна. Гэта значыць, калі ты хацеў уцячы, шанцы ў цябе былі фіфці-фіфці. Кожны другі пападаў у рукі органаў.

Яшчэ адзін музей Берлінскай сцяны знаходзіцца побач з вядомым чэкпойнтам «Чарлі» (англ. Checkpoint Charlie) на былой мяжы савецкага і амерыканскага сектараў. Там сабраныя рэчы, якія выкарыстоўваліся для ўцёкаў.

КПП «Чарлі» захавалі такім, якім ён быў падчас падзелу Берліна на Заходні і Усходні: з мяхамі з пяском. Але вакол пануе атмасфера турыстычнага трэшу. depositphotos.com by Vogelsp

Цікава, што ГДР актыўна таргавалася з ФРГ адносна палітвязняў і іншых сваіх грамадзян, за дазвол на выезд якіх дабівалася розных саступак. Заходнія немцы нейкі час не скупіліся, плацілі, фактычна выкуплялі палітвязняў. Гэта дазволіла з’ехаць з адной Германіі ў іншую яшчэ некалькім тысячам немцаў.

«Ich bin ein Berliner» («Я берлінец») — прамаўляў у 1963 годзе Джон Кенэдзі, а ў 1987- м іншы амерыканскі прэзідэнт, Рональд Рэйган, заклікаў Міхаіла Гарбачова разбурыць гэту сцяну.

Дэмантаж сцяны ля Брандэнбургскіх варот 21 снежня 1989 года. Але доўгачаканае падзенне адбылося даволі празаічна. wikimedia commons

Грамадзянам ГДР было забаронена ездзіць у капіталістычныя краіны, але яны маглі вандраваць у краіны сацлагера. Пад уплывам савецкай перабудовы кіраўніцтва Венгрыі ў маі 1989 года адкрыла мяжу з Аўстрыяй. Туды рынуліся тысячы ўсходніх немцаў, каб пасля прарвацца ў ФРГ. Восенню працэс стаў некантраляваным: на захад уцякалі адусюль. Сцяна страціла практычны сэнс.

А пасля ў ГДР пачаліся масавыя мірныя акцыі пратэсту, вынікам чаго стала адхіленне ад улады Эрыха Хонэкера, які кіраваў Усходняй Германіяй 18 гадоў. Новае кіраўніцтва спрабавала лібералізаваць перамяшчэнні грамадзян. Планавалася захаваць бюракратычную цяганіну, каб узяць працэс пад кантроль, і 9 лістапада па тэлебачанні было аб’яўлена, што ва ўсходніх немцаў цяпер ёсць магчымасць неадкладна выязджаць за мяжу. Мільёны чалавек пачалі сцякацца да межаў ГДР і сцяны ў Берліне. Пагранічнікі не сталі чыніць перашкод. Муры рухнулі.

Следчы ізалятар Штазі стаў часткай музея дыктатуры. depositphotos.com by Celiafoto

3 кастрычніка 1990 года ГДР і ФРГ афіцыйна аб’ядналіся, а ад Берлінскай сцяны захаваліся толькі невялікія фрагменты на памяць нашчадкам.

Горад-касмапаліт

У сярэдзіне 1950-х эканоміцы ФРГ, якая імкліва аднаўлялася пасля вайны, бракавала працоўных рук. Таму ў краіну пачалі запрашаць рабочых з Турцыі, Грэцыі, Марока і іншых краін для працы на мясцовых прадпрыемствах. 

Wikimedia commons

З-за крызісу ў 1973-м гэты працэс спыніўся, але на той момант у ФРГ ужо пераехала больш за 2,5 мільёна гастарбайтараў. Большасць з іх засталася ў Германіі.

Мігранты з поўдня актыўна ехалі і ў Заходні Берлін. Тут яны сяліліся ў непрэстыжных раёнах каля Сцяны, дзе жытло каштавала найменш: Кройцберг, Нойкёльн, Вэдзінг і іншых. 

Паралельна ў ГДР запрашаліся рабочыя з сацыялістычных краін Азіі і Афрыкі: В’етнама, Мазамбіка, Анголы. Але яны пасля сканчэння часовых кантрактаў збольшага адпраўляліся дадому. 

Другая хваля іміграцыі ў Германію прыпала на канец 1980- х — пачатак 1990-х: разваліўся сацыялістычны блок, пачаліся войны на Балканах і Блізкім Усходзе, людзі спрабавалі шукаць лепшай долі на чужыне. Сёння ФРГ актыўна прымае бежанцаў з Сірыі, Ірака і Афрыкі. 

Графіці ў раёне Вэдзінг, дзе выраслі браты Баатэнгі: старэйшы Джордж стаў рэперам, а Кевін-Прынс і Жэром — сусветна вядомымі футбалістамі. weddingweiser.de

Мігранты ці іх нашчадкі складаюць 24% насельніцтва Германіі, у асноўным яны канцэнтруюцца ў вялікіх гарадах. Але, насуперак стэрэатыпам, большасць з іх — белыя мігранты. 3,3% насельніцтва — немцы-рэпатрыянты з Расіі, Румыніі, Казахстана. 2,5%, або 2,1 млн, — палякі. Выхадцаў з Турцыі, Сірыі, Усходу і Афрыкі — усяго 6% ад насельніцтва, або чацвёртая частка ад агульнай колькасці мігрантаў.

Улады спрабуюць вырашаць праблемы, звязаныя з перасяленцамі і сацыялізаваць іх, адбываецца джэнтрыфікацыя мігранцкіх раёнаў. Яны становяцца больш прэстыжнымі, а нацыянальны склад жыхароў мяняецца. 

Горад разнастайнасці

Ёсць гарады, дзе ўсё аднолькавае. А тут можна адшукаць веганскі кірмаш і блышыны рынак, наведаць футбольную гульню шостай лігі паміж камандай эмігрантаў і клубам, які быў заснаваны 130 гадоў таму, ці ў глыбіні квартала сярод панэлек знайсці старажытную царкву. 

depositphotos.com by Efesenko

Ведаеце, чаму Бундэсканцылярыя абсаджаная дзікім вінаградам? Таму што гэтая расліна і ўпрыгожвае, і зберагае энергію. Летам яе густая лістота абараняе будынак ад сонца і спёкі. Восенню лісце пякуча-прыгожае, з рубінава-малінавымі пералівамі. А зімою абсыпаецца і не перашкаджае сонцу награваць будынак. Берлін — горад раскошнай, канцэптуальнай сучаснай архітэктуры, пры сутыкненні з якой перажываеш не толькі эстэтычнае, але і інтэлектуальнае ўзрушэнне. На фота: унутраны дворык Бундэсканцылярыі і пешаходная зона каля яе.

Некаторых беларусаў Берлін спачатку шакуе, бо ён далёкі ад стэрэатыпаў пра нямецкі парадак: графіці на кожным доме, кінутыя ля слупоў ровары, бяздомныя спяць пад мастамі. Берлін такі: у ім многае дазволена.

Мурал польскай мастачкі Наталлі Рак каля Гёрліцэрпарку.  pinterest.com

Блізкі свет

Прывабным турыстычным кірункам для беларусаў Берлін робіць геаграфічная блізкасць і падобны клімат. Лета ў Берліне — як у Мінску, а зіма і вясна на градусы 4—5 цяплейшыя.

Гербавая жывёла ў Берліна з’явілася дзякуючы брандэнбургскаму маркграфу Альбрэхту I па мянушцы Мядзведзь, які жыў у ХІІ стагоддзі. Вось ужо амаль 750 гадоў мішка ў розных варыяцыях застаецца на гербе Берліна. Бывае, што нават паходжанне назвы горада звязваюць з нямецкім словам Bär — мядзведзь. Нібыта першы склад — Ber — пайшоў ад гэтага слова. «Залаты мядзведзь» з’яўляецца ўзнагародай Берлінскага кінафестывалю, а па ўсіх раёнах раскіданыя размаляваныя статуі берлінскага мішкі. Такія ж з 2004 года вандруюць па ўсім свеце ў рамках міжнароднай выставы United Buddy Bears. Фота Ягора Хаванскага

Аэрапорт-мем

Адкрыты восенню 2020 года Берлін-Брандэнбург — рэдкі прыклад нямецкай тэхналагічнай ганьбы. Памылкі ў праектаванні, бюракратыя і карупцыя расцягнулі будаўніцтва на 14 гадоў.

Першапачаткова адкрыццё аэрапорта было запланавана на май 2012 года. Duty-free расстаўлялі тавары па паліцах, а ў рэстараны завозілі абсталяванне (пасля ў прэсе такую рэакцыю назавуць феноменам адмаўлення рэчаіснасці): тым часам будкантроль, які праходзіў у той жа час, выявіў больш за 120 тысяч дэфектаў. Адзінае, што спраўна працавала, — падземны чыгуначны вакзал, дзе пусты цягнік штодня ганяў паветра.

Нарэшце, ў мінулым годзе Берлін-Брандэнбург быў адкрыты, паклаўшы канец жартам кшталту «Тэрарыст, які павінен быў узарваць берлінскі аэрапорт, памёр ад старасці». Цяпер гэта адзіны аэравакзал нямецкай сталіцы.

 Футбольная культура

У Бундэслізе гуляюць дзве сталічныя каманды: «Герта» і «Уніён». Яны не могуць пахваліцца тытуламі, але славяцца шыкоўнай фанацкай падтрымкай. 

Фанаты «Уніёна» ў дзеянні. У Германіі гэта норма. Фота Ягора Хаванскага

«Уніён» з прамысловага раёна Кёпенік (адсюль нефармальная назва каманды «жалезныя») у часы ГДР аб’яднаў на трыбунах рабацяг, нефармалаў і дысідэнтаў. У 1990-я фанаты «чырвона-белых» ладзілі маршы праз Брандэнбургскія вароты, звяртаючы ўвагу грамадскасці на фінансавыя праблемы клуба. У нулявыя яны зараблялі грошы клубу, здаючы кроў, а таксама бясплатна працавалі падчас рэканструкцыі стадыёна. 

Трапіць на хатні матч «Уніёна» амаль немагчыма: колькасць сяброў фан-клуба значна перавышае колькасць месцаў на трыбунах. 

Менавіта заўзятары «жалезных» распачалі традыцыю калядных спеваў на трыбунах, якую падхапілі і іншыя клубы. Фота Ягора Хаванскага

Праблема з вольнымі месцамі ёсць у «Герты», крыху больш папулярнай за «Уніён». Клуб гуляе на Алімпіяштадыёне (ням. Olympiastadion), які быў пабудаваны перад Алімпійскімі гульнямі 1936 года. Манументальнае збудаванне памятае Адольфа Гітлера і Джэсі Оўэнса, эпічны ўдар Зінэдзіна Зідана галавой у грудзі Марка Матэрацы ў фінале чэмпіянату свету ў 2006-м, а таксама сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў. Нягледзячы на ўсе намаганні фанатаў, цалкам трыбуны запаўняюцца хіба што на матчы супраць «Баварыі». 

Алімпіяштадыён. wikimedia commons

Калі вам не пашанцуе трапіць на матч Бундэслігі, не варта адчайвацца. Дзясяткі сталічных клубаў гуляюць штотыдзень на розных прыступках нямецкай футбольнай піраміды і маюць салідную падтрымку. Тут кожны можа абраць нешта на свой густ: эмігранты, «осі» (выхадцы з ГДР), антыфашысты ці старамодныя берлінцы, якія не здраджваюць клубу з роднага раёна.

Берлін — радзіма шаўрмы

Дзякуючы замежнікам, у Берліне з’явіліся свае кулінарныя фішкі. Кулінарнай візітоўкай Берліна з’яўляюцца карывурст (ням. Currywurst) і донер кебаб (ням. Döner kebab).

У 1949- м годзе ўладальніца закусачнай у брытанскім акупацыйным сектары Герта Хойвер прыдумала арыгінальны соус да традыцыйных каўбасак: яна дадала ў кетчуп вустарскі соус і кары, якія з’явіліся ў Берліне з брытанскімі салдатамі. 

Кілбаскі з кары. Depositphotos.com by Katyjay

Страва стала надзвычайна папулярнай далёка за межамі горада. У Берліне некаторы час існаваў музей карывурста, а на месцы той самай закусачнай удзячныя нашчадкі пасялілі мемарыяльную дошку.

Канкурэнцыю каўбасцы з соусам сёння складае донер кебаб. Вы не паверыце, але тое, што мы прывыклі называць шаўрмой, прыдумалі ў Берліне турэцкія гастарбайтары ў 1971 годзе. 

Традыцыйную страву з абсмажанага мяса з гароднінай і соусам яны прыдумалі пакласці ў піту ці завярнуць у лаваш, каб яе можна было лёгка есці. Сёння ў Берліне больш шаўрмярняў, чым у Стамбуле.

Шаўрма. Depositphotos.com by Paulistano

Спаржа

Кебабы і шаўрма — гэта крута для перакусу. Але класічная берлінская страва — гэта спаржа. А сезон спаржы кароткі: май і пачатак чэрвеня. Калі вясна цёплая, спаржа вырастае раней, калі позняя — пазней.

У спаржы ядуць расткі — яны далікатэсныя, пакуль не бачылі сонца. Як толькі выб’юцца з баразён на святло, робіцца валакністымі — не ўесці.

Ласось са спаржай. Depositphotos.com by Rafalstachura

Немцы настолькі любяць спаржу, што для атрымання ранніх пабегаў тут робяць палі з падземным падагрэвам. 

Яе ядуць як асобна, так і з яечняй, у супах, з пастай, у пірагах.

Гатаваць спаржу проста: яе вараць 2—3 хвіліны, да мяккасці.

Клас
8
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
У Магілёве паставілі помнік праваслаўнаму епіскапу Георгію Каніскаму, грамадскага абмеркавання не было
Заблакавалі сайты belprauda.com і sport-podpis.сlub
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне і падтрымку 6
Узмацніць мяжу з Расіяй, стварыць грамадзянскія ўзброеныя фармаванні. «Байпол» расказаў, як будзе будавацца новая сілавая вертыкаль 2
На «беларускіх Мальдывах» робяць пляцоўку для фота
CBS выдаліла дакументальны фільм, які выклікаў крытыку ўкраінскіх уладаў і шэрагу заходніх экспертаў
Барэль: У Лукашэнкі няма ніякай легітымнасці 1
Усяго патроху
Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект 4
Індыйскі красовер Mahindra Scorpio-N зрабіў фурор, за хвіліну аформлена 25 000 перадзамоў
Найбуйнейшая падзея ў свеце кіберспорту будзе асвятляцца па-беларуску 1
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 8
Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год 5
Пікнікі, каруселі, салодкая вата. Як беларусы адпачываюць у парках 6
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт 6
Спорт
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Кітайская каманда будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па гандболе
«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн 5
Здарэнні
На Крыце беларуску абвінавацілі ў выкраданні 7-гадовага дзіцяці
У Салігорскім раёне чалавек утапіўся ў возеры
Падтапленне дарог і падзенне дрэў. У МНС назвалі фактары небяспекі на 7 жніўня
Пад Ваўкавыскам выратавалі cабаку і кацяня, якія праваліліся ў калодзеж
Паламаныя дрэвы, мора вады на вуліцах і трохі нават у будынках. Вынікі сённяшняй залевы ФОТА, ВІДЭА 2
У Ваўкавыскім раёне падлетка падчас рыбалкі ўдарыла токам
У лясах Беларусі за суткі згубіліся сем чалавек

У бабруйскім гандлёвым цэнтры жанчына не заўважыла шкляныя дзверы і ўрэзалася ў іх 6
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць
Мова
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Мова наша. Улад Бумага ці Улад Папера? Як правільна казаць па-беларуску? 6
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Беларусь і Узбекістан збіраюцца адмяніць дазвольную сістэму аўтаперавозак
«Бела Кола» заменіць у Расіі «Кока-Колу»
Рынак новых аўтамабіляў абваліўся ў пяць разоў. Часцёй за ўсё беларусы куплялі Geely 1
Банк ВТБ запусціў расійскі сэрвіс бескантактнай аплаты Mir Pay 5
Меркаванні
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 8
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
24
«Наша Ніва» запусціла адмысловы пазітыўны тэлеграм-канал «Бальзам» 10
«Маскіравацца пад «балота» альбо выязджаць». Беларусь-2022 — інструкцыя па выжыванні
Абмяркоўвайце!
11
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
Уладзімір Сцяпан: У іх свая мерка літаратуры — колькасць базавых
Што паглядзець. «Чорная птушка» — захапляльная злавесная драма 3
Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу 1
Новая праца Цэслера — «Прэзідэнцкі самалёт — прыёмная» 12
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
«Мышка». Новы мультверш ад Андрэя Скурко 
«Дарога дадому». Ганна Шаркунова запісала новую песню 5
Навука і тэхналогіі
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
Навукоўцы высветлілі, дзе на Месяцы лепш за ўсё жыць
У Кітаі прыдумалі, як праслухоўваць памяшканні праз оптавалаконныя кабелі
Даследаванне: сабакі насамрэч могуць разумець чалавечую дабрыню
Прасунутыя ці залежныя? Старэйшае пакаленне авалодвае гаджэтамі, і незразумела, ці добра гэта для іх і іхніх сем'яў
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 32
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
CBS выдаліла дакументальны фільм, які выклікаў крытыку ўкраінскіх уладаў і шэрагу заходніх экспертаў
Улады акупаванай часткі Запарожскай вобласці падпісалі распараджэнне аб правядзенні рэферэндуму 1
Барэль: У Лукашэнкі няма ніякай легітымнасці 1
У Курскай вобласці абстралялі вайсковы аэрадром за 115 кіламетраў ад граніцы з Украінай
Былога пасла Украіны ў Беларусі падазраюць у дзяржаўнай здрадзе 1
«Ужо набылі зямлю». Ва Украіне пабудуюць завод Bayraktar
Генеральны сакратар ААН заклікаў спыніць абстрэлы Запарожскай АЭС
Галоўнае
У Магілёве паставілі помнік праваслаўнаму епіскапу Георгію Каніскаму, грамадскага абмеркавання не было
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне і падтрымку 6
З'явілася відэа Антонаўскага моста ў Херсоне пасля ўчарашніх удараў УСУ
На «беларускіх Мальдывах» робяць пляцоўку для фота
Узмацніць мяжу з Расіяй, стварыць грамадзянскія ўзброеныя фармаванні. «Байпол» расказаў, як будзе будавацца новая сілавая вертыкаль 2
CBS выдаліла дакументальны фільм, які выклікаў крытыку ўкраінскіх уладаў і шэрагу заходніх экспертаў
На Крыце беларуску абвінавацілі ў выкраданні 7-гадовага дзіцяці
Усяго патроху
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 8
«Усе даўгі я забраў на дзяржаву!» Лукашэнка загадаў выратаваць Мёрскі металапракатны завод ад банкруцтва. Завод у прыватнікаў адабралі 7
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН
абнаўляецца анлайн
12
Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу 1
Фота / Відэа
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Апытанка
Самае чытанае
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 12
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 21
У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі? 54
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 24
«Не здолелі перастроіцца на мірную хвалю». Прапагандыст Казакоў крытыкуе джына, якога сам выпусціў з бутэлькі 4
Самае лайканае
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 24
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 9
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
«Ходзяць проста па кватэрах». Мікалаеў закрылі, аб’явілі каменданцкую гадзіну — шукаюць калабарантаў 1
Гарачыя тэмы
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 21
У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі? 54
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
24
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расійскую тэхніку? 1
«Беларускі эксперт па італьянскай палітыцы Рамаріо Пратасецці». 10 найлепшых твітаў тыдня 8
«Спачатку зайшла санслужба, пасля МНС, а потым — міліцыя». Затрыманні на Зыбіцкай пасля выканання песні «Акіяна Эльзы» — што вядома? 10
«Лёгкасць, свабода, творчасць — на кожным кроку». Гомельская прапагандыстка адпачывае ў краінах, якія ў працоўны час палівае брудам 13
Не нясе выбухоўкі, а раскрывае шэсць лёзаў. Якой высокадакладнай зброяй ЗША забілі лідара «Аль-Каіды» Завахіры 2
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх