«Ранкам да Андрэя прыйшлі дадому, не ведаем, у колькі дакладна. Абшукалі кватэру і яго забралі», — кажа сям’я.

У межах якой справы — адміністрацыйнай ці крымінальнай, — пакуль невядома. Сваякі чакаюць інфармацыі ад адваката.

Любецкі — выбітны сківічны хірург. Да таго як сысці ў прыватную практыку, амаль 18 год ён працаваў у 4-й дзіцячай бальніцы. Праводзіў унікальныя аперацыі па пластыцы расколін паднябення і твару. Яго жонка Наталля — стаматолаг. Яна пазбавілася працы пасля сюжэта на АНТ, дзе расказвалі пра яе дапамогу Ігару Макару. 

Некалькі дзён таму Наталля разам з чатырма дзецьмі з’ехала за мяжу, а Андрэй застаўся ў Беларусі.

Чытайце таксама: Сківічны хірург Андрэй Любецкі валанцёрыў пад Акрэсціна, а яго жонка Наталля трапіла ў «шпіёнскі» фільм АНТ — вялікая гутарка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0