Па якім артыкуле яго затрымалі, невядома. Адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.
Падчас затрымання Любецкі паведаміў жонцы, што яго падазраюць у абразе.
Калі б гаворка ішла пра артыкул 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады», Любецкага не маглі б трымаць за кратамі больш за трое сутак.
Неадназначная сітуацыя і з магчымым артыкулам 368 КК «Абраза прэзідэнта Беларусі». Калі б доктару інкрымінавалася першая частка гэтага артыкула, проста публічная абраза, то зноў-такі яму пагражала б максімум трое сутак на Акрэсціна.
Але, магчыма, гаворка ідзе пра другую частку таго ж артыкула — а гэта абраза прэзідэнта, спалучанае з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні цяжкага злачынства. У такім разе максімальнае пакаранне — 3 гады калоніі. А значыць, абвінавачанага могуць трымаць у СІЗА да суда.
Нагадаем, Андрэя Любецкага затрымалі ранкам 4 мая ў кватэры. Яго жонка Наталля з чатырма дзецьмі раней з'ехала за мяжу.
Чытайце таксама:
Сківічны хірург Андрэй Любецкі валанцёрыў пад Акрэсціна, а яго жонка Наталля трапіла ў «шпіёнскі» фільм АНТ — вялікая гутарка
Затрымалі вядомага сківічнага хірурга Андрэя Любецкага





