Інцыдэнт адбыўся два месяцы таму ў адной з крам у Віцебску. Там выпівалі, а потым пасварыліся дзве кампаніі.
Падчас сваркі мужчына адпусціў чарговую шпільку на адрас 50-гадовай жанчыны. Яна палезла ў жаночую сумачку — і, да здзіўлення ўсіх, дастала адтуль пнеўматычны газабалонны пісталет. Спрабавала злавіць крыўдзіцеля на прыцэл і з пагрозамі патрабавала выбачэнняў.
У судзе жанчына прызнала віну.
Суд прызнаў віцяблянку вінаватай у пагрозе забойствам і прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў і пакараў яе 180 гадзінамі грамадскіх работ. Пісталет канфіскаваны на карысць дзяржавы.