З пачатку года золатавалютныя рэзервы скараціліся на 2,8%.
Рост узроўню золатавалютных рэзерваў у красавіку ў асноўным абумоўлены купляй Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», павелічэннем кошту манетарнага золата, а таксама паступленнем замежнай валюты ў бюджэт.
У красавіку 2021 года ўрад выканаў замежныя і ўнутраныя абавязкі ў замежнай валюце на суму каля 105 млн даляраў.
Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6 млрд даляраў. Такое зніжэнне запланавана з улікам неабходнасці выплат дзяржавай валютнага доўгу ў памеры 3,3 млрд даляраў сёлета.
За 2020 год золатавалютныя рэзервы страцілі 1,9 млрд даляраў.





