У канцы сакавіка ўлады спрасьцілі працэдуру блякаваньня «люстэрак» сайтаў. Цяпер Мінінфарм можа закрываць доступ да іх па меры выяўленьня.






7 мая ўлады заблякавалі доступ да люстэрка «Белсата» blstv.eu. Старонка або ня грузіцца, або выдаецца стандартная заглушка правайдэраў пра тое, што доступ да рэсурсу закрыты на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі, піша Радыё Свабода.