Такім чынам, у Беларусі ўжо 371 палітвязень.
Нагадаем, 25 лютага ў Брэсце вынеслі прысуд нябожчыку Генадзю Шутаву, якога смяротна паранілі ў галаву падчас пратэстаў 11 жніўня, і яго сябру Аляксандру Кардзюкову.
Суд прызнаў Шутава і Кардзюкова вінаватымі ў супраціве з ужываннем гвалту, а Кардзюкова — яшчэ і ў замаху на забойства асобы, у сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці. Кардзюкову прызначылі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.





