Летась прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў таксама прыняў рашэнне адмяніць парад у сталіцы. Масавых мерапрыемстваў у той дзень не праводзілі, ветэранаў павіншавалі прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных арганізацый.
Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, у Казахстане пражываюць 665 ветэранаў. Згодна з інфармацыяй ведамства на красавік 2020 года, налічвалася 1 062 удзельнікі і інваліды вайны, а таксама амаль 38 тыс. асоб, прыраўнаваных да іх, і 108 працаўнікоў тылу.





