Расійскі міністр: Запасаў нафты ў Расіі хопіць толькі на 59 гадоў
Пры цяперашніх узроўнях здабычы ў Расіі запасаў нафты хопіць толькі на 59 гадоў, а прыроднага газу — на 103 гады. Пра гэта ў інтэрв'ю РБК расказаў міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Расіі Аляксандр Казлоў.
«Але мы ж разумеем, што гэта агульны баланс па бальніцы. Дзесьці ёсць радовішчы, якія высільваюцца, а ёсць такія, якія яшчэ не атрымалі поўную нагрузку», — удакладніў ён.
Месяц таму іншы расійскі чыноўнік, кіраўнік Федэральнага агенцтва па нетракарыстанні Яўгеній Кісялёў, казаў, што запасаў нафты ў Расіі хопіць на 58 гадоў, з іх рэнтабельных — толькі на 19 гадоў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ