Норман Лойд стаў вядомы пасля ролі Фрая ў фільме Альфрэда Хічкока «Дыверсант», які выйшаў на экраны ў 1942 годзе. Лойд таксама сыграў у мастацкім фільме Чарлі Чапліна «Агні Рампы».

Аднак найбольшую папулярнасць акцёр атрымаў пасля 60 гадоў, калі ў 1980-я гады ён сыграў ролю доктара ў медыцынскай драме тэлеканала NBC «Сэнт-Элсвер».

За сваю кар'еру Лойд зняўся ў больш за 60 фільмах і тэлешоу. Ён таксама атрымаў прэмію Венецыянскага кінафестывалю (1985 год) і двойчы намінаваўся на атрыманне тэлевізійнай прэміі «Эмі» (1970 і 1974 гады).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0