Mayday

Mayday

Раней было заяўлена, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. За дваццаць хвілін да пачатку працэсу з будынка супрацоўнікі міліцыі прагналі ўсіх ахвотных падтрымаць палітвязняў, паведамляюць правабаронцы.

Унутры знаходзяцца толькі маці і жонка Паўла Севярынца — яны хочуць трапіць на прыём да старшыні суда.

Ганна, Вольга, Таццяна і Дар'я Севярынцы. Фота з фэйсбука Вольгі Севярынец

Ганна, Вольга, Таццяна і Дар'я Севярынцы. Фота з фэйсбука Вольгі Севярынец

У фае знаходзіцца ўсё начальства Ленінскага РАУС, 7 афіцэраў сустракаюць усіх, хто прыйшоў. Прысутнічае таксама намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжанкоў.

У канцылярыі суда раней адзначалі, што збіраюцца зрабіць працэс закрытым.

Міліцыя запатрабавала ад людзей, якія прыйшлі падтрымаць палітвязняў, разысціся ад будынка (прыйшлі каля 40 чалавек). У адваротным выпадку, як заявіў супрацоўнік Ленінскага РАУС Карніенка, міліцыя будзе расцэньваць гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

На месца ўжо прыбыў АМАП, людзі вырашылі адысці. Быў затрыманы журналіст Аляксандр Буракоў.

Нагадаем, што Севярынцу выставілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках), Войнічу, Вінярскаму, Юхневічу і Афнагелю таксама — па ч. 2 арт. 293. Афнагелю таксама па ч. 3. арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках альбо фінансаванне гэтай дзейнасці). Дзмітрый Казлоў быў абвінавачаны па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0