Яшчэ ўчора Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў заклікала вернікаў дапамагчы ў аднаўленні касцёла. І сёння, згодна са звесткамі на 14.10, на дабрачынны рахунак каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі перавялі крыху больш за 40 787 рублёў, распавяла Вольга Лабуць.

Таксама ўчора можна было ахвяраваць праз сістэму webpay непасрэдна парафіі ў Будславе.

Сёння з'явіўся тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам!» — @budslau. У ім будуць пісаць пра арганізацыйныя пытанні па аднаўленні касцёла. Цяпер шукаюць альпіністаў і людзей з допускам працы на вышыні, бо трэба спускаць уніз бэлькі і рэшткі металічнага даху.

Таксама актуальная інфармацыя будзе з'яўляцца ў Instagram-акаўнце «Карытас» — caritasminsk.

Вольга Лабуць адзначыла, што дапамога валанцёраў спатрэбіцца ў найбліжэйшыя дні, але проста зараз іх у касцёл пусціць не могуць: спачатку там неабходна разабраць бэлькі і рэшткі даху, а гэта можа зрабіць не кожны, тут патрэбна спецыяльная падрыхтоўка. Калі доступ у касцёл адкрыюць, валанцёры змогуць актыўна дапамагаць. Пра гэта асобна паведамяць у тэлеграм-канале.

Як пералічыць грошы на аднаўленне касцёла ў Будславе праз АРІП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0