УНІАН

УНІАН

Пра гэта Таран сказаў падчас размовы з журналістамі на усеўкраінскім форуме «Украіна 30. Бяспека краіны», піша УНІАН.

«Мы вельмі ўважліва адсочваем сітуацыю. Безумоўна, улічваем і такую магчымасць, магчымасць уварвання расійскіх войскаў з беларускага кірунку або распаўсюджвання, скажам так, вайсковай агрэсіі праз тэрыторыю Беларусі. Але, зараз, непасрэдных пагроз мы не адзначаем. У той жа час, у выпадку неабходнасці, у нас ёсць пэўныя планы, распрацаваны планы Генштабам, і мы ведаем, што рабіць, калі ўбачым прыкметы стварэння групоўкі Узброеных сіл, якая можа быць прыменена праз тэрыторыю Беларусі», — заявіў Таран.

Таксама ў яго спыталі, ці будуць украінскія войскі ўзмоцнена ахоўваць мяжу, калі на тэрыторыі Беларусі ў верасні пройдуць расійска-беларускія вучэнні «Захад-2021».

«Мы рыхтуем адпаведныя дзеянні таксама», — адказаў Таран.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0