Раней сваякі Гурмана расказвалі, што ім не паведамляюць, дзе знаходзіцца мужчына.
Вадзім Гурман прыбыў у папраўчую калонію ў Горках 6 мая. Нагадаем, у лютым суддзя Вольга Дубовік асудзіла мужчыну да 3 год і 6 месяцаў калоніі па двух крымінальных артыкулах: за актыўныя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак, і за пагрозы гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў Маладзечанскага РАУС. Ад лютага да мая Гурман знаходзіўся ў жодзінскім СІЗА.





