«… Напісаў, што перачытаў «Ганну Карэніну» (ну, вядома, на волі не было магчымасці), працуе над «Каласамі пад сярпом тваім», будзе пісаць кнігу-каментар пра яе. Замовіў энцыклапедыю «Караткевіч». З сукамернікамі абмяркоўваюць трагедыі Шэкспіра, народ падсеў на «Караля Ліра» і «Макбэта». Па рэкамендацыі АІФа купілі «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Ну чым не кніганоша? А яшчэ купіў савецкі раман пра цуды У. Арлова «Альтыст Данілаў», які не даходзілі рукі прачытаць. Так, відаць, у цуды верыць хочацца…» — цытуе Марына Шыбко ліст мужа.

Яна дадае, што разам будуць чытаць вечарамі Забалоцкага і потым Цвятаеву [на адлегласці]. «Сябры, чытайце з намі! Вось такія навіны ад кніжнага змоўшчыка. Усім дзякуе, хто напісаў, але лісты не даходзяць, а чые атрымаў, на іх адказаў», — напісала яна.

***

Аляксандр Фядута быў затрыманы 12 красавіка ў Маскве разам з Юрасём Зянковічам, у Беларусі былі таксама затрыманыя Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзяніс Краўчук. КДБ падазрае іх (яшчэ пяць чалавек знаходзяцца па-за межамі Беларусі) у «змове або іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (арт. 357, ч. 1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0