БелТА

БелТА

«Мы робім Канстытуцыю будучыні нашай дзяржавы. І калі мы хочам, каб дзяржава была шчырай, сумленнай і справядлівай, такая павінна быць Канстытуцыя і прыняцце яе павінна быць такім.

Калі людзі падтрымаюць новы праект Канстытуцыі, быць гэтай Канстытуцыі. Не падтрымаюць — у нас жа Канстытуцыя ёсць. Але трэба зрабіць так, каб людзі падтрымалі наш праект новай Канстытуцыі. А каб падтрымалі, яна павінна адпавядаць запытам гэтых людзей», — цытуе Лукашэнку БелТА.

Ён таксама звярнуў увагу, што многае будзе залежаць ад эліты беларускага грамадства — кіраўніцтва краіны ўсіх узроўняў, юрыдычнай грамадскасці, адукаваных, разумных і таленавітых грамадзян, якія будуць не толькі выказваць сваё меркаванне, але і весці за сабой грамадства.

Лукашэнка адзначыў, што цяперашнюю прамежкавую сустрэчу было прапанавана правесці кіраўніцтвам Камісіі, каб абмеркаваць некаторыя пытанні, якія паднімаюцца на яе пасяджэннях.

«Думаю, што мы аператыўна разгледзім гэтыя пытанні. Я хачу, каб вы ведалі маю пазіцыю, што на гэтым этапе я практычна не ўмешваюся (вы гэта адчуваеце) у працу Канстытуцыйнай камісіі. Але пры неабходнасці, калі будзе такое з вашага боку патрабаванне, для абмеркавання нейкіх канкрэтных пытанняў мы збярэмся і абмяркуем. Вось як сёння», - сказаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што калі праект абноўленай Канстытуцыі будзе падрыхтаваны, то тады ўжо з яго ўдзелам адбудзецца прынцыповае падрабязнае чытанне гэтага праекта: «збярэмся і будзем чытаць па раздзелах, паартыкульна, асабліва звяртаючы ўвагу на навацыі. Я буду выказваць сваё меркаванне. Вы сваё выкажаце ў праекце. Але гэта ж не значыць, што ўсё будзе аднагалосна — хто-небудзь з членаў камісіі не пагодзіцца з навацыямі праекта, іншыя органы ўлады пасля азнаямлення могуць унесці нейкія прапановы, грамадзяне, калі вынесем на абмеркаванне. Мы гэта ўсе павінны ўлічваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0