7 мая суд Смаргонскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала экстрэмісцкімі матэрыяламі. Заяву ў суд даслала пракуратура Смаргонскага раёна.

Паведамляецца, што інфармацыйная прадукцыя ў тэлеграм-канале «Смаргонь чат» утрымлівае заклікі да незаконнай забастоўцы, несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, гвалтоўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў сілавых структур, масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў, супраціўлення супрацоўнікам сілавых структур, а таксама ўтрымлівае абразы, пагрозы жыццю і здароўю супрацоўнікам сілавых структур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0