Яўген Зялкоўскі. Фота: «Моцныя навіны»

Яўген Зялкоўскі. Фота: «Моцныя навіны»

На лаве падсудных — 31-гадовы Яўген Зялкоўскі. Спачатку яго вінавацілі ў асабліва злосным хуліганстве па ч. 3 артыкула 339 КК РБ, за што прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі аж да 10 год, потым артыкул змянілі на частку 2.

Суд адбываецца ў закрытым рэжыме.

Справу разглядае суддзя Алеся Осіпава.

Мужчыну абвінавачваюць у тым, што восенню мінулага года ён двойчы ўсталёўваў у бязлюдных месцах нацыянальныя сцягі, размяшчаючы паблізу скрынкі, якія можна было прыняць за выбуховыя прылады. Насамрэч у скрынках знаходзіліся пара падшыпнікаў, пустая петарда і карыкатура на АМАП. 

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбыліся судовыя спрэчкі.

У дзеяннях Зялкоўскага, на думку пракурора, бачыцца намер на грубае парушэнне грамадскага парадку: свае сцягі і прылады ён усталёўваў двойчы, выбіраў для гэтага нядзельныя дні, то-бок дні, калі праводзіліся «незаконныя мітынгі».

Бок абвінавачвання лічыць, што віна Яўгена Зялкоўскага даказаная цалкам. Пракурор запытаў для яго пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0