Паводле слоў Пашыняна, пра гатоўнасць аказаць ваенную дапамогу Арменіі ўжо заявіла Францыя: яна гатовая дапамагчы ўрэгуляваць сітуацыю на мяжы з Азербайджанам у рамках мандата ААН.
Пашынян запытаў дапамогу Расіі ў адпаведнасці з Дагаворам аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ад 1997 года.
Раніцай 12 мая ў Мінабароны Арменіі заявілі, што азербайджанскія вайскоўцы «на падставе «ўдакладнення межаў» паспрабавалі правесці пэўныя работы на адным з памежных участкаў». Пасля ўмяшання армянскіх вайскоўцаў гэтыя працы спыніліся.
Пашынян ахарактарызаваў гэта як замах на суверэнную тэрыторыю Арменіі. Паводле яго слоў, азербайджанскія вайскоўцы перайшлі армянскую мяжу ў раёне возера Сеўліч і прайшлі ўглыб краіны на 3,5 км.





