15.05.2021 / 16:07 Бел / Łac / Рус Справу затрыманай журналісткі Любові Каспяровіч пакуль не даставілі ў суд Падобна, што яе будуць судзіць у панядзелак. Як піша БАЖ, адвакату дагэтуль не далі магчымасць сустрэцца з журналісткай і азнаёміцца са справай. Любоў Каспяровіч затрымалі ўчора каля суда, дзе ідзе «працэс студэнтаў», у даволі лёгкай вопратцы. Цёплыя рэчы для яе ў міліцыі таксама не ўзялі. Nashaniva.com Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ