У заяве ЦАХАЛа гаворыцца, што дом выкарыстоўваўся як «тэрарыстычная інфраструктура».
Раней ізраільскія сілы разбурылі гмах у Газе, які выкарыстоўвала вайсковая разведка ХАМАС. Там таксама знаходзіліся офісы некаторых СМІ, у тым ліку тэлеканала Al Jazeera і агенцтва Associated Press (AP).
За некалькі гадзін да атакі вайскоўцы Ізраіля папярэдзілі людзей унутры будынка пра пагрозу. ЦАХАЛ заявіў, што палесцінскія сілы наўмысна размяшчаюць ваенныя аб'екты па суседстве з цывільным насельніцтвам, каб выкарыстоўваць іх як «жывы шчыт».