Падчас перамоў Байдэн «пацвердзіў сваю падтрымку права Ізраіля абараняцца ў адказ на ракетныя абстрэлы з боку ХАМАС і іншых тэрарыстычных груповак» з сектара Газа, гаворыцца ў паведамленні.

Амерыканскі лідар «асудзіў бязладныя атакі «на населеныя пункты» па ўсім Ізраілі», а таксама выказаў занепакоенасць наконт бяспекі журналістаў.

У гэты ж дзень Байдэн правёў перамовы з прэзідэнтам Палесціны Махмудам Абасам. Гэта была іх першая тэлефонная размова з моманту ўступлення Байдэна ў пасаду прэзідэнта ЗША.

У ходзе перамоў амерыканскі лідар заявіў Абасу аб прыхільнасці ЗША ўрэгуляванню канфлікту паміж Ізраілем і Палесцінай дыпламатычным шляхам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?