На Цнянскім вадасховішчы ў Мінску затрымалі раварыстаў.
Паводле інфармацыі відавочцаў, людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення».
Праваабаронцам паведамілі, што сярод затрыманых — 23-летні Канстанцін Сямёнаў. Прозвішчы іншых затрыманых высвятляюцца.
Вядома, што затрыманыя — ўдзельнікі MINSK FIXED GEAR. Сёння ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Паведамляецца, што адзін чалавек быў затрыманы за майку «АнтиЛукашенко».
0
0
0
0
0
0