Па словах Андрэя Шведа, вынікі праведзеных раскопак некаторых месцаў масавага знішчэння беларускіх грамадзян паказваюць, што маштабы трагедыі народа на сёння ў поўнай меры невядомыя.

«Намі ўстаноўлены звесткі пра яшчэ жывых нацысцкіх злачынцаў, якія лічыліся ў спісах і бралі ўдзел у дзейнасці карных батальёнаў. У першую чаргу літоўскіх батальёнаў СС і Арміі Краёвай. Зараз рыхтуюцца адпаведныя матэрыялы і будзе накіравана даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў гэтыя дзяржавы для таго, каб адпаведныя праваахоўныя органы правялі з гэтымі асобамі (а яны яшчэ жывыя, нам вядома іх месца жыхарства) працэсуальныя дзеянні ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе», — дадаў Андрэй Швед.

Ён нагадаў, што генацыд не мае тэрміну даўнасці: злачынцы павінны панесці адказнасць.

Нагадаем, Армія Краёва — падпольная польская ваенная арганізацыя часоў Другой сусветнай вайны, якая дзейнічала ў 1942-1945 гадах у межах даваеннай тэрыторыі Польскай дзяржавы. АК была асноўнай арганізацыяй польскага супраціву, які змагаўся супраць нямецкай акупацыі. Падпарадкоўвалася польскаму ўраду ў выгнанні і вярхоўнаму галоўнакамандуючаму польскіх узброеных сіл.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?