За такую магчымасць кожны з падпісчыкаў Вонга, што ўдзельнічаў у апытанцы, заплаціў па пяць даляраў. Перамагла карэйская ежа, і менавіта яе пісьменнік замовіў у той вечар. Пазней ён звяртаўся да падпісчыкаў і па іншых пытаннях, і на сёння за яго прагаласавалі ўжо больш за 1700 разоў, распавядае ВВС.

Сацыяльная сетку NewNew, што існуе ў фармаце мабільнай праграмы, стварыла амерыканка Кортні Сміт. Праграму, якая яшчэ праходзіць бета-тэсціраванне, яе гаспадары апісваюць як чалавечую біржавую пляцоўку, дзе можна купляць акцыі ў жыццях рэальных людзей, каб кантраляваць іх рашэнні і бачыць, чым гэта ўсё скончыцца.

Мэтавая аўдыторыя праграмы — так званыя «стваральнікі»: пісьменнікі, мастакі, музыканты і г. д. Калі нехта з іх развівае ў сацыяльнай сетцы акаўнт і прыцягвае падпісчыкаў, яму прапануюць запісаць відэаролік з запрашэннем да падпісчыкаў прагаласаваць па нейкім пытанні з яго прафесійнага ці асабістага жыцця. Аўтар апытанкі таксама прапануе публіцы два варыянты адказу на сваё пытанне.

Падпісчыкі могуць галасаваць за любы з варыянтаў адказу неабмежавальную колькасць разоў — трэба толькі заплаціць належную суму грошай. Больш за тое, можна заплаціць яшчэ больш, каб папрасіць гаспадара акаўнта зрабіць нешта на свой выбар, напрыклад назваць героя ў кнізе ў гонар падпісчыка. Кошты на гэта пачынаюцца ад дваццаці даляраў, і такія просьбы можна адхіляць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0