У галоўнага рэдактара партала Марыны Золатавай ператрус прайшоў дома, яе адвезлі ў ДФР.
Аператыўнікі прыходзілі і да іншых супрацоўнікаў кампаніі. У некаторых рэдактараў канфіскавалі тэхніку, але яны знаходзяцца на волі ў статусе сведак.
Паводле апошняй інфармацыі затрыманыя:
- - генеральны дырэктар Людміла Чэкіна
- - галоўны бухгалтар Анжэла Асад
- - намеснік бухгалтара Марыя Новік
- - намеснік дырэктара Ірына Рыбалка
- - дырэктар па персаналу Надзея Адамовіч
- - намеснік галоўнага рэдактара Максім Гайко
- - журналіст Алена Талкачова
- - інжынер-праграміст Віталь Каліноўскі
- - бізнэс-аналітык Вадзім Трусаў
- - начальнік аддзела маркетынгу Ганна Заяц
- - начальнік аддзела продажаў Марына Кушнярэвіч
- - менеджар Андрэй Аўдзееў
Таксама невядома, дзе знаходзяцца журналісты, якія яшчэ раніцай прыехалі асвятляць падзеі каля офіса Tut.by. Няма сувязі з Аляксандрам Чарнухам (Onliner), Арцёмам Маёравым («Беларусы і рынак») і Аленай Доўнар.
У міліцыі журналістам Onliner.by адказалі, што ні ў адным са сталічных РУУС іх няма. У ДФР і СК інфармацыяй не валодаюць.
0
0
0
0
0
0