Пасяджэнне прайшло 17 мая. Уласевіча, які жыве ў Варнянах, абвінавачвалі ў правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Ён вывесіў у альтанцы на ўласным падворку бел-чырвона-белы сцяг.
Суддзя Святлана Лабор пастанавіла аштрафаваць Уласевіча на 40 базавых велічынь (1160 рублёў) і знішчыць бел-чырвона-белы сцяг.
Мужчына не пагадзіўся з пастановай і збіраецца яе абскарджваць.





