Кацярына Андрэева падчас суда

Кацярына Андрэева падчас суда

«Чакалася, што этапаванне будзе ў ноч з 17 на 18 мая, але мы не ведалі дакладна — наўпрост павязуць у гомельскую калонію або праз Магілёў. Аказалася, што ўсё ж праз Магілёў», — паведаміў Ігар Ільяш.

Наконт другой журналісткі «Белсата» Дар'і Чульцовай інфармацыі няма. Верагодна, іх этапавалі разам. Колькі будуць журналісткі ў магілёўскай калоніі, невядома — гэта можа быць як пару дзён, гэтак і пару тыдняў, піша «Новы час».

Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова былі асуджаныя на 2 гады калоніі за стрым з плошчы Пераменаў. Журналістак затрымалі 15 лістапада 2020 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна