Будаўніцтва аб'язнога моста праз раку Рава ў Барысаўскім раёне плануюць завяршыць на працягу двух тыдняў, паведаміў БелТА генеральны дырэктар РУП «Мінскаўтадар-цэнтр» Васіль Гледка.

«Учора на аўтадарозе Р67 каля вёскі Сяменькавічы ў Барысаўскім раёне абрынуўся мост. Упаў адзін з трох пралётаў. Работы па аднаўленні аб'екта — працэдура працяглая, таму з сённяшняга дня на дадзеным участку пачынаюць узводзіць часовы мост, каб не даводзілася марнаваць час на аб'езд. Яго пабудуюць на працягу двух тыдняў», — распавёў Васіль Гледка.

Цяпер аварыйны ўчастак можна аб'ехаць па дарогах Н23642 і Н8108 (калі машына важыць меней за 20 тон). Перапрабег складзе 8 км.

На трасе Барысаў — Беразіно абваліўся мост цераз раку Раву

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0