spring96.org

spring96.org

Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца — Дзягель.

Паводле версіі следства, 22 верасня 2020 года Уладзімір Шурубейка ў адкрытым viber-чаце «Вычулкі.Ямна», «з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады і кіраванню» размясціў паведамленне ў дачыненні да супрацоўніка органаў дзяржбяспекі Сямёнава Дзяніса, якое змяшчае ў сабе негатыўную ацэнку асобы.

На папярэднім судовым пасяджэнні пракурор Дзягель у судовых спрэчках заявіў, што знаходзіць віну Шурубейкі цалкам даказанай, і папрасіў пакараць мужчыну 2 гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (г. зн. «хіміі»).

Наконт папярэдне агучанай матэрыяльнай прэтэнзіі Дзяніса Сямёнава 2500 рублёў стала вядома, што пацярпелы яшчэ да суда атрымаў ад Шурубейкі 1500, Сямёнаў заявіў, што прэтэнзій да яго больш не мае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0