Помнік прапануюць паставіць побач з Кафедральным саборам каля плошчы Свабоды.
Мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў, 1935-2021) кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой фактычна з 1978 года, калі быў прызначаны мітрапалітам Мінскім і Беларускім. У 1989-м ён стаў мітрапалітам Мінскім і Гродзенскім, Патрыяршым Экзархам усёй Беларусі.
Пры ім у Беларусі былі адроджаныя ўсе епархіі, аднавілі дзейнасць мужчынскія і жаночыя манастыры, брацтвы і сястрыцтвы, аднавіла дзейнасць Мінская духоўная семінарыя, былі заснаваныя Мінская духоўная акадэмія, духоўнае вучылішча, школа катэхізатараў.
Ён памёр 12 студзеня 2021 года, перад гэтым перанёс каранавірус.





