Таксама Вольга піша, што Дзяніса пасля дзесяці дзён знаходжання ў карцары змясцілі ў каранцін, піша БАЖ.
«Адміністрацыя сцвярджае, што нехта з ягонай камеры захварэў (невядома на што), і Дзяніс чамусьці правёў пару дзён у шматлюдным «каранціне», — паведаміла Вольга ў Facebook.
Стала вядома, што Дзяніс Івашын атрымаў перадачы, якія Вольга разам з сябрамі журналіста здолела перадаць яму ў гродзенскую турму.
Вольга Івашына адзначае, што Дзянісу адаслана звыш за 50 лістоў і паштовак: «Паспрабуем высветліць, колькі з іх ён насамрэч атрымаў, і, як што, запытаемся ў адміністрацыі турмы, куды яны падзелі астатняе».
Паводле Вольгі, на сёння сувязь з Дзянісам, які знаходзіцца за кратамі больш за два месяцы, вельмі фрагментарная — толькі праз лісты і адваката.
Напісаць ліст Дзянісу можа любы ахвотны на адрас: Івашыну Дзянісу Яўгенавічу, турма №1, вул. Кірава 1, Гродна, 230023.
Дапамагчы сям'і Івашыных магчыма, пералічыўшы грошы на рахунак БПС-СБЕРБАНК:
5435 5311 6677 1004 да 08.23
LIUDMILA IVASHINA-DOBINA





