«У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар», — расказала «Інтэрфаксу» дзяржаўтаінспектар АДАІ Партызанскага РУУС Мінска Ганна Ціхановіч.
За парушэнне згаданага пункта ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь (87 рублёў).





