На cёння паўнамоцтвамі галоўнага адміністратара даменнай зоны. by валодае менавіта ААЦ. Але за ўсімі даменнымі адміністратарамі стаіць сусветны рэгулятар даменных імёнаў — ICANN, які мае права пазбавіць даменнага адміністратара гэтых паўнамоцтваў шляхам перадэлегавання іх іншай арганізацыі. Пра гэта гаварылася ў закліку да ICANN. Дзясяткі людзей далучыліся да ініцыятывы і сталі адпраўляць у ICANN лісты, з просьбай звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі.

Выданне dev.by атрымала копію адказу ад IСANN:

«Шкадуем аб праблемах, з якімі вы сутыкнуліся з даменам .by. Даменныя імёны, якія скончваюцца на двухлітарны код краіны — дамены верхняга ўзроўню (ccTLD), такія як.by, адмініструюцца country-code менеджарамі. Аператары прызначаюцца ў кожнай краіне ў адпаведнасці з мясцовым заканадаўствам сумесна з мясцовай інтэрнет-супольнасцю і мясцовымі органамі ўлады. У ICANN няма паўнамоцтваў удзельнічаць у правядзенні аперацый ccTLD і няма дамоўных паўнамоцтваў для прыняцця мер па выкананні патрабаванняў у дачыненні да аператараў ccTLD», — адказалі ў IСANN.

Са скаргамі і пытаннямі па тэме ICANN прапанаваў звяртацца ў ААЦ, указаўшы яго пошту і тэлефон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0