«А 17:00 будзе суд. Забралі яго проста з дому. Рэчы засталіся. Я не здолела датэлефанавацца, вярнулася і зразумела. Патэлефанавала ў Ленінскае РУУС, і мне паведамілі, што ён у іх. І будзе накіраваны на Акрэсціна».

Працэс над затрыманым адбудзецца ў судзе Ленінскага раёну Мінску. У чым вінавацяць мужчыну, жонка пакуль не ведае.

Дзмітрый Кулакоўскі працаваў у міліцыі з 2006 года, узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Мінску. Мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва. Пасля выбараў 2020 года заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады, і звольніўся.

Першы раз яго затрымалі недалёка ад дому. За «непадпарадкаванне» яму далі 12 сутак арышту паводле арт. 23.4 КаАП. На знак пратэсту Дзмітрый праглынуў чатыры металічныя прадметы. Затым на яго склалі новы пратакол, зноў за «непадпарадкаванне», і далі ўжо 15 сутак.

4 снежня Кулакоўскі спрабаваў пакінуць Беларусь, але быў затрыманы на мяжы і дастаўлены ў ізалятар. Пераведзены ў СІЗА Жодзіна ў якасці падазраванага ў крымінальнай справе паводле арт. 369 КК. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады.

22 студзеня 2021 года былога міліцыянта асудзілі на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Вызвалілі ў зале суда да апеляцыі.

«У знак пратэсту праглынуў металічныя прадметы». Экс-начальнік крымінальнага вышуку апынуўся ў карцары на Акрэсціна

На былога міліцыянера, які заяўляў пра катаванні на Акрэсціна, завялі крымінальную справу і затрымалі

«Прымушалі прызнацца, што прадаваў інфармацыю пра міліцыянераў». Судзяць былога начальніка крымінальнага вышуку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?