— Безумоўна, кожны чалавек мае права на сваё меркаванне. Дакладна так сама, як і права на памылку. Але кожны святар закліканы быць узорам для іншых людзей і разам з тым — духоўным бацькам. Яго кіраванне павінна быць духоўным і маральным. Каб вось гэтую вось зняць спакусу магчымасцю неяк ухіліцца ад пэўнага запаведнага святымі бацькамі шляху служэння святара. Нядаўна быў прыняты галоўны цяпер для кіравання, для Рускай Праваслаўнай Царквы дакумент — «Сацыяльная канцэпцыя». У ім прапісваецца і нагадваецца, што святары не павінны браць удзелу ў нейкіх палітычных мерапрыемствах, — падкрэсліў Веніямін.

Варта адзначыць, што сам мітрапаліт Веніямін выступаў на «Усебеларускім народным сходзе» ў лютым гэтага года і сядзеў у яго прэзідыуме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0