Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Блінкен паведаміў журналістам, што наведаў Грэнландыю, таму што ЗША цэняць і хочуць умацаваць партнёрства з аўтаномнай тэрыторыяй, якая належыць Даніі, а не каб яе купіць. Калі дзяржсакратара спыталі, ці канчаткова ЗША адмовіліся ад любых планаў па набыцці Грэнландыі, Блінкен з усмешкай адказаў сцвярджальна.

У жніўні 2019 года стала вядома, што тагачасны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядаў магчымасць купіць Грэнландыю. Гэтая ідэя абмяркоўвалася з яго дарадцамі, якія палічылі план эканамічна мэтазгодным. Пазней былы амерыканскі лідар пацвердзіў зацікаўленасць у набыцці вострава і параўнаў магчымую куплю з буйной угодай па набыцці нерухомасці.

Вашынгтон таксама заявіў пра гатоўнасць кожны год плаціць Даніі субсідыі памерам 600 мільёнаў даляраў. Таксама адзначалася, што Трамп прапаноўваў абмяняць Пуэрта-Рыка на Грэнландыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0