«Сёння Pfizer і BioNTech робяць абяцанне паставіць 2 мільярды доз нашай вакцыны ў краіны з сярэднім і нізкім узроўнем даходаў на працягу наступных 18 месяцаў», — сказаў ён.

Ён паведаміў, што Pfizer вырашыў пастаўляць вакцыну па дыферэнцыраваным прынцыпе: багатыя краіны будуць плаціць поўную цану, краіны з сярэднім узроўнем даходаў — палову ад гэтай цаны, а краіны з нізкім узроўнем даходаў змогуць купляць па сабекошце.

Цяпер багатыя краіны плацяць за дозу Pfizer каля 20 даляраў (40 даляраў за 2 дозы на чалавека). Такім чынам, краіны з сярэднім узроўнем даходу змогуць купіць вакцыну за 10 даляраў, г. зн. за дзве дозы, неабходныя для вакцынацыі аднаго чалавека, трэба будзе заплаціць 20 даляраў (крыху больш за 50 рублёў па цяперашнім курсе).

Гэта выходзіць па той жа цане, што і расійскі «Спутнік». Нагадаем, раней галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка распавёў, што сабекошт вакцыны «Спутнік V» для аднаго беларуса складае арыенціровачна 52 рублі за два кампаненты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру