Сёння за кратамі знаходзяцца:

Tut.by

  • Марына Золатава, галоўны рэдактар Tut.by
  • Вольга Лойка, рэдактар Tut.by
  • Алена Талкачова, журналіст Tut.by
  • Людміла Чэкіна, генеральны дырэктар Tut.by
  • Ірына Рыбалка, намеснік дырэктара Tut.by
  • Аляксандр Дайнэка, намеснік дырэктара Tut.by
  • Анжэла Асад, галоўны бухгалтар Tut.by
  • Марыя Новік, намеснік галоўнага бухгалтара Tut.by
  • Ала Лапатка, галоўны інжынер Tut.by
  • Андрэей Аўдзееў, менеджар Tut.by
  • Кацярына Ткачэнка, юрыст Tut.by
  • Ірына Касцючэнка, былая юрыстка Tut.by
  • Дар'я Данілава, RocketData, Tam.by

У Камітэце дзяржкантролю раней заявілі, што ў дачыненні да службовых асоб ТАА «Тут бай Медыя» распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Маючы статус рэзідэнта ПВТ, кампанія нібыта атрымлівала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.

Абвінавачанне мусіць быць выстаўлена на працягу 10 сутак з моманту затрымання. Калі гэтага не адбудзецца, то затрыманыя выйдуць на свабоду.

  • Любоў Каспяровіч, журналістка Tut.by — адбывае 15 сутак за асвятленне студэнцкіх судовых працэсаў, яе звінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

«Белсат»

  • Кацярына Андрэева, журналістка
  • Дар'я Чульцова, аператарка 

Кацярына і Дар'я 15 лістапада 2020-га вялі стрым з плошчы Перамен, дзе людзі сабраліся, каб ушанаваць памяць памерлага пасля збіцця Рамана Бандарэнкі.

Андрэеву і Чульцову прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Прэс-клуб

  • Юлія Слуцкая, заснавальніца Прэс-клуба
  • Ала Шарко, праграмны дырэктар
  • Сяргей Альшэўскі, фінансавы дырэктар
  • Пётр Слуцкі, аператар
  • Ксенія Луцкіна, экс-журналістка Белтэлерадыёкампаніі, сябра Каардынацыйнай рады

Усе яны знаходзяцца ў СІЗА па крымінальнай справе — іх вінавацяць ва ўхіленні ад сплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса).

  • Андрэй Аляксандраў, медыяменеджар, абвінавачаны па артыкуле 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Яго звінавацілі ў фінансаванні пратэстаў, у часе допыту Аляксандраў заявіў, што аплаціў каля 250 штрафаў дэманстрантаў.
  • Анджэй Пачобут, гродзенскі журналіст, актывіст непрызнанага ўладамі Саюза палякаў. Праходзіць абвінавачаным па ч. 3 арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай варажнечы».
  • Дзяніс Івашын, гродзенскі журналіст, яго абвінавачваюць па артыкуле 365 Крымінальнага кодэкса — «Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка МУС».
  • Аляксандр Буракоў, магілёўскі журналіст і праваабаронца, адбывае 20 сутак па адміністрацыйнай справе.
  • Уладзімір Лапцэвіч, журналіст партала «Магілёўскі рэгіён», адбывае 20 сутак па адміністрацыйнай справе.
  • Таццяна Капітонава — фотажурналістка, адбывае 10 сутак па адміністрацыйнай справе.
  • Арцём Маёраў, журналіст газеты «Белорусы и рынок», адбывае 15 сутак па адміністрацыйнай справе.
  • Алесь Сіліч, журналіст-фрылансер, затрыманы да суда.

Чытайце таксама: Сузаснавальнік Tut.by Кірыл Валошын расказаў пра далейшыя планы пасля разгрому сайта

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0