Страшны пажар здарыўся ў вёсцы Сідаровічы на Мядзельшчыне 28 красавіка. Агонь ахапіў дом, дзе ў той момант былі два маленькія хлопчыкі: 12 і 2 гадоў. Рома Кагадоўскі вынес свайго малодшага брата на руках, выратаваўшы яму жыццё. Сам Рома атрымаў моцныя апёкі і парэзы, ужо амаль месяц ён знаходзіцца ў рэанімацыі.

Апошні тыдзень стан хлопчыка застаецца стабільна цяжкім. Праведзена некалькі этапаў хірургічнага лячэння, паэтапная скурная пластыка, паведамляе Мінаховы здароўя.

Хлопчык знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры на базе БХМД. Падчас аперацый яму праводзілася мясцовае лячэнне апёкавых ран, дактары выдалялі пашкоджаныя агнём тканкі з ужываннем сучасных тэхналогій камбусціялогіі.

З Ромам пастаянна знаходзіцца мама. Хлопчык на ШВЛ, ён у свядомасці. Рэагуе на гаворку, мама чытае яму кнігі, часам ён глядзіць мультфільмы.

На мінулым тыдні, таксама як і раней, праводзіліся адмысловыя кансіліумы спецыялістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0