Фота sgcarmart.com.

Фота sgcarmart.com.

Першая ў свеце лятучая гоначная машына, здольная разганяцца ад 0 да 100 кіламетраў на гадзіну менш чым за тры секунды. Улетку машыны пад назвай Airspeeder Mk3 возьмуць удзел у сваёй першай гонцы — але пры гэтым кіраванне імі будзе аўтаматычным.

Кабіна машыны зробленая з вугляроднага валакна, да яе прымацаваныя восем вінтоў. Максімальная хуткасць аўтамабіля-актакоптэра — 120 кіламетраў на гадзіну, машына працуе толькі на электрычнасці і мае функцыю дыстанцыйнага кіравання, піша Daily Mail.

Як кажуць стваральнікі, Airspeeder Mk3 сумяшчае ў сябе рысы верталёта, рэактыўнага знішчальніка і гоначнай машыны «Формулы-1». Напрыклад, менавіта гоначны балід натхніў дызайнераў кабіны актакоптэра.

Мэцью Пірсан, заснавальнік кампаніі Alauda Aeronautics, што распрацавала машыны Airspeeder, нагадвае — некаторыя з першых мадэляў Mercedes, Bentley і Renault таксама былі гоначнымі. Стваральнікі гэтых брэндаў ведалі, што распрацоўка машын для гонак вельмі спрыяе стварэнню лепшых аўтамабіляў і для звычайнага жыцця, бо спаборніцтва — важны элемент гэтай сферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0