«Той факт, што самалёт, які курсіруе паміж двума дзяржавамі ЕС, быў вымушаны здзейсніць прамежкавую пасадку на падставе пагрозы мініравання, з'яўляецца абуральным умяшаннем у грамадзянскія авіязносіны ў Еўропе, — цытуе ТАСС. — Мы вельмі занепакоеныя паведамленнямі аб тым,што такім чынам быў праведзены арышт журналіста Рамана Пратасевіча», — заявіў міністр.

«Такі акт не можа застацца без сур'ёзных наступстваў з боку Еўрапейскага Саюза», — падкрэсліў Маас, адзначыўшы, што ўлады ФРГ знаходзяцца ў цесным кантакце з партнёрамі ў ЕС.

«Нефармальная Еўрапейская рада, што мае адбыцца (пасяджэнне пройдзе 24-25 мая), павінна будзе абмеркаваць інцыдэнт», — паведаміў ён. «У любым выпадку Беларусь павінна неадкладна забяспечыць бяспеку, недатыкальнасць і свабоду ўсім пасажырам і вызваліць Рамана Пратасевіча», — адзначыў Маас.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?