Delfi.lt

Delfi.lt

У распаўсюджаным у нядзелю паведамленні адзначаецца, што дзеянні Беларусі дэманструюць, што паветраная прастора гэтай краіны не з'яўляецца бяспечнай для ўсіх, а Літва будзе патрабаваць «выразнага і бескампраміснага» адказу міжнароднай супольнасці, піша Delfi.lt.

«ЕС павінен распачаць дзейсныя меры па абароне ўсіх асоб, грамадзянамі якой бы краіны яны не з'яўляліся, калі ім пагражае небяспека з прычыны неадэкватных дзеянняў рэжыму. Разам з міжнароднымі партнёрамі мы будзем дамагацца таго, каб беларуская паветраная прастора была закрыта для міжнародных рэйсаў. Тое, што адбылося сёння, з'яўляецца выпадам не толькі супраць Літвы, але і сігналам для ўсяго Еўрасаюза і міжнародных арганізацый», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0