За суткі выяўлена 222 315 выпадкаў захворвання на COVID-19, агульная колькасць выпадкаў заражэння склала 26 752 447.

Упершыню Індыя пабіла сусветны антырэкорд па колькасці выпадкаў COVID-19 у канцы красавіка, тады яна склала 314,8 тыс. за суткі. У пачатку мая колькасць выяўленых за 24 гадзіны заражаных пераваліла за 414,1 тыс.чалавек.

У пачатку мая краіна пабіла і сусветны антырэкорд па колькасці памерлых ад каранавіруса за суткі, тады памерлі больш за 3,7 тыс. чалавек.

У маі ў рацэ Ганг у некалькіх штатах Індыі было выяўлена каля сотні цел памерлых, як мяркуецца, ад каранавіруса. Улады выказалі здагадку, што целы былі скінутыя ў раку, і запатрабавалі пачаць расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0