Судзяць:

  1. 34-гадовы Аніскевіч Андрэй Сяргеевіч
  2. 19-гадовы Вінакураў Ігар Алегавіч
  3. Ксенжук Сяргей Валер'евіч
  4. 23-гадовы Курганоў Дзмітрый Юр'евіч
  5. 45-гадовая Лойка Алена Дзмітрыеўна
  6. 23-гадовы палітвязень Медушэўскі Радзівон Уладзіміравіч (затрыманы 16 сакавіка і змешчаны ў СІЗА-7, дзе ўтрымліваецца дагэтуль)
  7. 28-гадовая Нішт Сафія Яўгенаўна
  8. 40-гадовы Нямірскі Андрэй Яўгенавіч
  9. 25-гадовы Палхоўскі Ілля Сяргеевіч
  10. 39-гадовы Смірнова Кацярына Віктараўна
  11. 20-гадовы Увараў Мікіта Ігаравіч
  12. 27-гадовы Храпко Аляксандр Васільевіч
  13. 28-гадовы Чугунова Галіна Аляксандраўна

Паводле версіі абвінавачвання, кожны з абвінавачаных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Такая фармуліроўка гучыць ва ўсіх абвінавачваннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0