Самалёт Lufthansa Мінск — Франкфурт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск пасля паўторнага дагляду ў 16.15.
Паведамленне пра пагрозу тэракта не пацвердзілася, растлумачылі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Нагадаем, рэйс павінен быў вылецець у 14.20, але пасажыраў адправілі на паўторны дагляд.
Нацыянальны аэрапорт працуе ў штатным рэжыме, удакладнілі ў прэс-службе.





