Фота The Wall Street Journal

Фота The Wall Street Journal

Кабіна перавозіла людзей па канатнай дарозе з курортнага горада Стрэза на гару Матаронэ. Дакладная прычына трагедыі невядомая, але, па словах відавочцаў, абарваўся металічны трос, да якога прымацоўваюцца кабіны, паведамляе The Wall Street Journal.

Ахвярамі сталі 14 чалавек, але ратавальнікі папярэджваюць, што колькасць загінулых можа павялічыцца. У кабіне было двое дзяцей, якіх адразу даставілі ў шпіталь. Аднак дзевяцігадовае дзіця памерла ад шматлікіх траўм.

Кабіна была разлічаная на 40 чалавек, але пакуль невядома, колькі дакладна людзей там знаходзілася ў момант аварыі.

Гэтую канатную дарогу адкрылі ў 1970 годзе, а паміж 2014 і 2016 яе закрывалі для правядзення рамонтных работ. Дарогу адкрылі зусім нядаўна пасля скасавання каранцінных абмежаванняў у Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0