У пагрозе ад ЕС патрабавалі спыніць падтрымку дзеянняў Ізраіля, сцвярджае дырэктар дэпартамента авіяцыі Мінтранса Арцём Сікорскі.

Беларускі Мінтранс сцвярджае, што тэкст пагрозы, з-за якой самалёт Ryanair быў пасаджаны ў Мінску, выглядаў так: «Мы, салдаты ХАМАС, патрабуем, каб Ізраіль спыніў агонь у Сектары Газа. Мы патрабуем, каб Еўрапейскі Саюз адмовіўся ад падтрымкі Ізраіля ў гэтай вайне. Вядома, што ўдзельнікі Delfi Economic Forum вяртаюцца дадому рэйсам 4978. У гэты самалёт закладзена бомба. Калі вы не выканаеце нашы патрабаванні, бомба выбухне 23 мая над Вільняй».

Застаецца незразумелым, чаму ліст прыйшоў у мінскі аэрапорт, а не віленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0