Жаночая каманда «Панацінаікаса» выйграла чэмпіянат Грэцыі.

У складзе клуба трафей выйграла беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка.

У вырашальным матчы фінальнай серыі «Панацінаікас» быў мацнейшы за «Алімпіякас» (74:66).

Леўчанка — чэмпіёнка Літвы (2007), чэмпіёнка Расіі (2009, 2012), уладальнік Кубка Расіі (2009, 2012), бронзавы прызёр Еўралігі (2008, 2009, 2012), сярэбраны прызёр Кубка Расіі (2008), бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (2008), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (2007), фіналістка WNBA (2010), чэмпіёнка Польшчы (прызнана MVP фіналу, 2011), найлепшая цэнтравая чэмпіянату свету (2010).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0